10.12.2018 / 23:57

Алег Гайдукевіч паспрабаваў пакрытыкаваць Лукашэнку. Але здаецца, усё адно пахваліў 8

Алег Гайдукевіч. Фота Волі Афіцэравай.

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч паспрабаваў у праграме «Ток» сфармуляваць памылкі Аляксандра Лукашэнкі як кіраўніка краіны.

— Вы хоць раз крытыкавалі Лукашэнку адкрыта?

— Вядома.

— Назавіце мне тры фактары, тры нейкія назіранні, памылкі Лукашэнкі як прэзідэнта.

— Самая галоўная рэч, якую павінен, на мой погляд, рабіць прэзідэнт. Першае — прэзідэнту мы павінны быць удзячныя…

— Я не пра ўдзячнасць. Тры недахопы.

— А з гэтага трэба пачынаць. Трэба пачынаць з адной простай прычыны. Каб разумець тое, што я далей скажу.

— Гэта «тэхніка бутэрброда». Пахвалім, пакрытыкуем, пахвалім. Каб не было праблем.

— Наша партыя і адрозніваецца тым. Пазіцыя мая такая: мы павінны ўладу хваліць там, дзе трэба хваліць, і лаяць там, дзе трэба лаяць.

— Вы ўжо дастаткова яе пахвалілі. Давайце скажам пра недахопы.

— Прэзідэнт захаваў краіну. Калі б не Лукашэнка ў 1996 годзе, калі б перамог Вярхоўны савет (гэта маё перакананне)… Я ведаю ўсіх: і Шарэцкага, і ўсіх, хто там сядзеў. Яны не думалі пра краіну — яны думалі толькі пра ўласны азадак і ўласныя палітычныя амбіцыі. Калі б на той момант прэзідэнт не перамог — краіны б не было. Самае галоўнае пажаданне прэзідэнту, тое, што мы будзем крытыкаваць, — гэта тое, што трэба развіваць палітычную сістэму краіны. Мы гаворым шмат пра эканоміку. Мы кажам, што трэба рэформы праводзіць, падтрымліваць бізнэс. Але без развіцця палітычных інстытутаў гэта цягне рызыкі за сабой. Мы гэта бачым цяпер і ў рэгіёнах, і ў цэнтры. Трэба развіваць палітычную сістэму.

1
Дед Мороз / Адказаць
11.12.2018 / 00:04
Прошу прощения - а кто это вообще?
1
RADAR / Адказаць
11.12.2018 / 02:07
Гэта ЭЛIТА??? Не СМЕЦЦЕ!!! Ну тады добра!!! Найшлi каго слухаць!!!
1
odin / Адказаць
11.12.2018 / 07:57
Это не политик. Это приспосабленец к любой действующей власти. Я поясню, какая бы власть не была, такие люди всегда будут у кормушки. Упаси Бог нас от таких политиков.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру