10.12.2018 / 16:21

Хітры смаргонец развёў даверлівую жанчыну на 100 даляраў у першыя хвіліны знаёмства 1

Мужчына ехаў з Маладзечна ў Смаргонь. На абочыне галасавала жанчына, піша kraj.by.

Яна распавяла, што вучыцца ў аўташколе, але баіцца здаваць іспыт у ДАІ. Мужчына прапанаваў свае паслугі. Сказаў, што ў ДАІ ў яго ёсць знаёмы падпалкоўнік, і за 200 даляраў правы дапаможа атрымаць.

Яны дамовіліся аб 100 далярах адразу. І 100 даляраў — пасля здачы экзамену ў ДАІ. Першую сотню жанчына перадала.

Пасля гэтага пацярпелая сама здала экзамен на правы і западозрыла, што яе «заступнік» хлусіць. Яна патэлефанавала ў міліцыю і заявіла аб махлярстве.

Мужчыну знайшлі. Высветлілася, што фігурант ужо быў судзімы за падбухторванне да дачы хабару. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.

0
Казік / Адказаць
10.12.2018 / 17:04
А ёй не пагражае?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру