10.12.2018 / 16:38

Беларускае агенцтва, якое стварыла фэйк для расійскага Першага канала: Прабачце, прадзюсар ужо звольнены 8

На мінулым тыдні адной з самых топавых стала навіна пра беларуса Віталя Юрчанку, які ў эфір расійскага Першага канала выдаваў сябе за ўкраінца Кірыла Чубенку. Фэйкавы рэпартаж вырабіла беларускае агенцтва StringersHub, якое зводзіць відэааператараў па ўсім свеце з СМІ.

Якаў Бута. Фота facebook.com.

Узначальвае StringersHub 28-гадовы Якаў Бута, які раней працаваў карэспандэнтам на БТ. Бута ад імя агенцтва выбачыўся.

«Я хачу папрасіць прабачэння за тую памылку, якую дапусціла наша кампанія. У першую чаргу — перад кіраўніцтвам, супрацоўнікамі і, вядома, гледачамі Першага канала. Перад журналісцкай супольнасцю, якая прынцыпова адстойвае прафесійныя каштоўнасці.

І Віталём Юрчанкам, які стаў антыгероем навінавых стужак у мінулую пятніцу», — гаворыцца ў заяве Буты.

Кіраўнік кажа, што прадзюсар кампаніі дапісціў «жахлівую памылку». «Супрацоўніцтва з гэтым прадзюсарам мы ўжо спынілі».

«Тут не ідзе гаворка пра спланаваную правакацыю, стварэнне свядомых фэйкаў ці ўдзеле ў інфармацыйных войнах. Гэта банальны непрафесіяналізм», — адзначае Якаў Бута.

ЗП

3
Туш / Адказаць
10.12.2018 / 16:47
Карацей, і далей будуць кляпаць фэйкі для расійскай прапаганды. Толькі цяпер больш асцярожна.
3
Туш / Адказаць
10.12.2018 / 17:01
Тут StringersHub распінаецца і просіць прабачэння у Першага канала. То бок, StringersHub не бачыць праблемы ў тым, што Першы канал замовіў ім спланаваны загаддзя прапагандысцкі матэрыял. Гэта не журналісцкі матэрыял, дзе журналіст разбіраецца ў сітуацыі, а менавіта прапагандысцкі матэрыял. То, бок StringersHub не супраць расійскай прапаганды і гатовы далей выконваць любую замову чарнуху, любую хлусню, калі за яе плоцяць грошы. Было б этычна правільна, каб StringersHub увогуле адмовіўся ад супрацоўніцтва з расійскімі прагандысцкімі каналамі, якія падманваюць уласны і беларускі народ сваімі сюжэтамі.
2
a.hto.tam.idze / Адказаць
10.12.2018 / 17:12
Грошы заціснуў хутчэй за ўсё. Распяты хлопчык усё вісіць, а тут бязкрыўдны такі фэйк маленькі і адразу зволіць!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру