У Беларусі, магчыма, рыхтуюць да запуску брэнд Lifecell. Беларуская кампанія выкупіла два дамены, а нідэрландская — зарэгістравала таварны знак.

У верасні 2018 года нідэрландская кампанія «Lifecell Ventures coöperatief u.a» зарэгістравала ў Беларусі таварныя знакі «Lifecell» і «Лайфселл». Сярод магчымых тавараў і паслуг — мабільныя тэлефоны і тэлекамунікацыйныя паслугі, тэрмін рэгістрацыі — да жніўня 2027 года.
Нідэрландская Lifecell Ventures дзейнічае «ў адпаведнасці са стратэгічнымі прыярытэтамі» групы кампаній Turkcell.
Даменныя імёны lifecell.by і lifecell.com.by таксама ўжо занятыя. Паводле даных whois, іх адміністратар — ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый». Менавіта гэта юрыдычная асоба забяспечвае мабільную сувязь пад брэндам life:).
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары