У Мінску ў школьнае меню ўключылі новыя стравы, паведамляе БелТА.
Навінкі ў лістападзе прапаноўвалі вучням 12 сталічных школ і гімназій. Ім трэба было ацаніць смак і знешні выгляд страў, запоўніць анкеты. Вынікі прааналізавалі і ўлічылі пры складанні адзінага двухтыднёвага меню. Цяпер у ім разам са звыклымі катлетамі, кашамі і запяканкамі з'явіліся кебаб (катлеты на пожагах), пудынг з сырам рыкота, курыныя аладкі, рыс з гарохам, кукурузай і морквай, нагетсы (філе птушкі ў кукурузных камячках), ролы (лаваш з начынкай з курынага філе, капусты, морквы, памідораў, сыру і падліўкі).
Разнастаілі і асартымент салатаў, прапанаваўшы ў тым ліку традыцыйныя для зімовага сезона салёныя агуркі, квашаную капусту, кансерваваную кукурузу.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары