10.12.2018 / 19:36

Салігорцы дапамаглі турэцкаму дальнабойшчыку, што захрас на трасе 1

Дальнабойшчык з Турцыі не зарыентаваўся ў цемры і паехаў у няправільным кірунку. Калі зразумеў, што едзе не туды, ён паспрабаваў завярнуць фуру, але захрас.

Фота: autorun.by.

У суботу, 8 снежня салігорац Раман Сянкевіч напісаў у суполцы «Салігорскія Аўтааматары», што на Р23 дальнабойшчыку патрэбна дапамога і пакінуў нумар тэлефона для сувязі.

Ужо праз гадзіну да дальнабойшчыка сталі з'язджацца людзі з рыдлёўкамі, ліхтарыкамі, тэрмасамі і бутэрбродамі. Праз нейкі час пад'ехалі і супрацоўнікі МНС з ДАІ, перадае autorun.by.

Відэа: Салігорскія Аўтааматары.

Агульнымі намаганнямі снег з-пад фуры вычысцілі. Але выцягнуць машыну не атрымалася — вага занадта вялікая. Міма ехала машына для перавозкі шчэбеню — грузавік выцягнулі. Затым турэцкага дальнабойшчыка правялі да запраўкі ў Старобіне.

0
дзядзька Рыгор / Адказаць
10.12.2018 / 21:59
Малайцы беларусы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру