Суд Маскоўскага раёна разгледзіць скаргу прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай на рашэнне УУС аб высылцы з Беларусі. Суд прызначаны на 18 снежня, на 16.00, паведамляе Красуліна у сваім фэйсбуку.

Нагадаем, 13 лістапада прэс-сакратарку АГП выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год. Пакінуць краіну яна павінна была да 30 лістапада 2018 года.