11.12.2018 / 08:40

Названа самая папулярная песня ХХ стагоддзя

Wikimedia Commons

Вызначана самая папулярная на стрымінг-сэрвісах (кампазіцыя, якую найбольш слухалі) музычная кампазіцыя XX стагоддзя. Пра гэта медыяхолдынг Universal Music Group паведаміў у Twitter.

Песня Bohemian Rhapsody брытанскага гурта Queen пераадолела адзнаку ў паўтара мільярда праслухоўванняў. Як адзначае Variety, сабраць рэкордныя паказчыкі дапамог выпуск фільма «Багемская рапсодыя», які быў намінаваны на кінапрэмію «Залаты глобус».

«Такім чынам, рака рок-музыкі ператварылася ў патокі! Вельмі рады, што наша музыка да гэтага часу разліваецца па-максімуму», — прыводзіць выданне словы гітарыста Queen Браяна Мэя.

Bohemian Rhapsody, напісаная лідарам Oueen Фрэдзі Мэрк'юры, была выпушчаная ў 1975 годзе ў якасці сінгла.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру