Прынамсі 16 чалавек з атачэння прэзідэнта ЗША кантактавалі з расіянамі ў ходзе перадвыбарчай кампаніі і перадачы ўлады ў 2016 годзе. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на матэрыялы судоў, паведамленні СМІ і публічныя заявы.
Тэлеканал лічыць кантактамі асабістыя сустрэчы з расіянамі, тэлефаванні, перапіску па электроннай пошце, смс-паведамленні і кантакты ў фармаце відэаканферэнцыі.
Усе пералічаныя асобы адмаўляюць змову з Расіяй.
У лік асоб, якія ўваходзяць у атачэнне Трампа і, па дадзеных CNN, выходзілі на сувязь з Масквой, увайшлі былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Трампа Пол Манафорт, яго дзелавы партнёр і прадстаўнік штаба Рык Гейтс, экс-дарадца па дзяржбяспецы Майкл Флін, былы палітычны дарадца Джордж Пападопулас.
У спіс увайшлі і дзеці Трампа: Дональд Трамп-малодшы і Іванка Трамп, а таксама зяць Джарэд Кушнер і яго асістэнт Аві Берковіц.
Акрамя таго, тэлеканал згадвае экс-дарадцаў Картэра Пэйджа і Роджэра Стоўна, экс-генпракурора Джэфа Сешнса, члена перадвыбарнай каманды Джэфры Гордана, былога кансультанта Трампа Майкла Капута, заснавальніка прыватнай ваеннай кампаніі Blackwater Эрыка Прынса, бізнэс-партнёра Трампа Фелікса Сэйтэра.