11.12.2018 / 09:28

Дзяўчынка аддала тры даляры паліцыі, але атрымала адказ толькі праз 14 гадоў 2

Скрыншот з відэа

У амерыканскім горадзе Монмут-Біч, штат Нью-Джэрсі, паліцыя вярнула 26-гадовай жанчыне грошы, знойдзеныя 14 гадоў таму. Пра гэта паведамляе WNBC.

У 2004 годзе 12-гадовая Пэйдж Вудзі знайшла на вуліцы тры даляры і аднесла знаходку ў аддзяленне паліцыі. З тых часоў грошы захоўваліся там у якасці доказа. Паколькі па іх так ніхто і не прыйшоў, іх вырашылі аддаць дзяўчынцы.

Нечаканы візіт паліцыі напалохаў Вудзі. «Яны пытаюцца: «Вы памятаеце, што зрабілі ў 2004 годзе? « - расказала яна. - Я пачынаю разважаць, што было ў 2004 годзе. Тады я не магла зрабіць нічога настолькі кепскага». Тады паліцэйскія нагадалі ёй пра знаходку і працягнулі тры даляры ў канверце.

«Гэта калядны цуд», - кажа жанчына.

18
Lighter / Адказаць
11.12.2018 / 10:27
А если бы она нашла сто тысяч долларов 14 лет назад? Эх, что-то я сомневаюсь, чтобы вернули. МУСарня во всем мире такая.
0
Свободный / Адказаць
11.12.2018 / 15:31
Lighter, эх вы))), да есть люди которые понимают что жизнь это не только деньги)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру