«Еўрасаюз як ніколі мае патрэбу ў нармальных стасунках з Беларуссю, як у эканоміцы, так і ў палітыцы», — сказаў А.Лукашэнка падчас сустрэчы з паслом Італіі Нарберта Капела, які завяршае сваю місію ў нашай краіне.
Кіраўнік Беларусі пацвердзіў, што наша краіна абсалютна адкрытая ў стасунках з ЕС:
«Мы не вядзём ніякай гульні, гэта не ў нашых інтарэсах. Мы сапраўды хочам нармалізаваць стасункі з ЕС, калі ён гэтага захоча».
Разам з тым, Лукашэнка супраць таго, каб Еўропа выстаўляла нашай краіне нейкія папярэднія ўмовы.
«Мы не ставім ніякіх умоваў. Хаця маем нямала пытанняў не толькі да ЕС, але і да асобных краін», — зазначыў А.Лукашэнка.