11.12.2018 / 11:12

«На тонкай мяжы»: гурт «У нескладовае» выступіць у Мінску

1 лютага ў Маладзежным тэатры эстрады пасля доўгага перапынку выступіць Раман Арлоў і гурт «У нескладовае» з праграмай «На тонкай мяжы».

Апошнія вялікія канцэрты «У нескладовага» прайшлі яшчэ ў 2013 годзе, у Мірскім замку з расійскім гуртом «Братья Грим» і сумесным трэкам «Станцыя», а пасля — на разагрэве ў славутых Deep Purple у Мінск Арэне.

Перапынак у канцэртнай дзейнасці гурта быў звязаны з падрыхтоўкай мюзікла «Чарадзей», у якім «У нескладовае» іграе ролю аркестра.

А ад канца 2017 года «У нескладовае» стаіць і за музычнай часткай тэатралізаванага цыклу дзіцячых казак пра прыгоды Літары «Ў» і яе сяброў. 

Дарэчы, песні з казак пра Літару «Ў» упершыню ўжывую прагучаць на канцэрце 1 лютага і стануць адной з «фішак». Дзіцячымі галасамі дапамогуць навучэнцы Школы традыцыйнага мастацтва Вікторыі Міхна.

Раман Арлоў і «У нескладовае» сыграюць і песні з рэпертуару «J_Морс», аўтарам альбо суаўтарам якіх з яўляецца Раман Арлоў — «Маё Сонца», «Паветра», «Адлегласць».

Квіткі на канцэрт да 31 снежня каштуюць 12 рублёў. Іх можна купіць анлайн. Потым цэны будуць расці.

Інфалінія: 44 5517706, 29 8517706.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру