11.12.2018 / 13:24

Жорсткая бойка навучэнцаў мінскага мастацкага каледжа трапіла на ВІДЭА. Мама ахвяры: Нічога страшнага 14

Увечары 10 снежня двое студэнтаў Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А.Кедышкі вырашылі высветліць адносіны ў курылцы. Скончылася бойка даволі жорстка.

Відэа ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў блогер Максім Пушкін.

Адзін са студэнтаў упаў у бруд і страціў прытомнасць, яго пачало курчаць.

Хлопцу выклікалі хуткую, але ў бальніцу не забіралі. Медыцынскую дапамогу аказалі ў медпункце каледжа. Пасля пацярпелага, першакурсніка Дзмітрыя Ц., адпусцілі.

Пацярпелы хлопец, фота з сацсетак

«Усё з Дзмітрыем нармальна. Я прыехала, забрала яго з каледжа. Нічога страшнага: ранка, гематома ды і ўсё, — распавяла «Нашай Ніве» Алена, маці пацярпелага хлопца. — Пасля схадзіла з Дзімам да доктара, той таксама сказаў, што ўсё ў парадку».

Відэа, дзе яе сын ляжыць у брудзе, жанчына не бачыла. Але ўпэўненая, што ўсё нармальна.

«Прычын бойкі сын мне не сказаў: сказаў, ай, мама, не ўлазь. Але я лічу, што нічога такога не адбылося. Хлопцы маладыя, здараецца. У міліцыю мы звяртацца не плануем.

Каб там было штосьці сур’ёзнае… А так мы нічога раздзімаць не будзем. Такі ў іх узрост, гармоны гуляюць, ледзь зачапі — пачынаюць кулакамі махаць», — лічыць маці Дзмітрыя.

«Наша Ніва» звязалася з пацярпелым хлопцам, але ён не захацеў размаўляць.

«Са мной усё нармальна. Я не хачу каментаваць ніяк гэтую тэму. Пакарання для таго, з кім біўся, таксама не хачу», — паведаміў Дзмітры.

Біў Дзмітрыя 16-гадовы вучань Кірыл Г., таксама першакурснік.

 

Кірыл Г. Фота з сацсетак

Ці будуць у Кірыла праблемы ў каледжы праз гэтую гісторыю, пакуль невядома. У адміністрацыі каледжа адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Чытайце таксама: Стала вядома, чаму пабіліся студэнты мінскага каледжа і як на гэта адрэагавала адміністрацыя

nn.by

15
Радасць / Адказаць
11.12.2018 / 13:53
Есть претензии или нет, но по закону всем придется отвечать, а жертве и остальным свидетельствовать. По закому, от пострадавшего в данной ситуации уже ничего не зависит. Приз в студию!
8
Танчык / Адказаць
11.12.2018 / 14:02
Гэта па - беларуску - "нічога страшнага, усе нармальна". Бойка, насілле, бруд, сударагі, загавайлы з мацюкамі, ніхто не ўмешваецца, глядзяць, як на цырк - не, нічога страшнага.  Але адказнасць есць ва ўсіх, згодна з Радасцю.
12
Васіль / Адказаць
11.12.2018 / 14:08
Нават цяжка сказаць, ці гэта нармальна. Біліся заўсёды хлопцы ў гэтых гадах, падлеткавая агрэсія. Можа і яно трэба ў працэсе эвалюцыі і адбору, а можа і не.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру