11.12.2018 / 14:38

Рабочыя выкідвалі смецце з акна ўніверсітэта ў Наваполацку і выпадкова забілі чалавека асцярожна, жорсткае фота! 6

Бяда здарылася раніцай 11 снежня.

У памяшканні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ішлі будаўнічыя працы. Рабочыя пазбаўляліся ад смецця проста — скідваючы яго на зямлю.

«А пасля мы глядзім ў акно — а на зямлі цела ляжыць. Труп», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са студэнтаў.

Фота з тэлеграм-канала studentyBY

Віцебская міліцыя пацвердзіла — загінуў 54-гадовы рабочы. На яго ўпалі парэнчы, якія выкінулі з чацвёртага паверха.

У самім універсітэце здарэнне не каментуюць.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

УШ

4
Васіль / Адказаць
11.12.2018 / 15:56
Жах! Заўсёды глядзіце ўніз, перш чым нешта выкінуць з акна!
9
Адыкватник) / Адказаць
11.12.2018 / 16:01
Беларуски мир шагает па Беларуси!)) быдланы... забили чалавека... брр
7
Базыль / Адказаць
11.12.2018 / 17:50
Васіль,
Жах, заўсёды глядзіце ўверх, каб на вас нешта не звалілася!... 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру