Міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас прадставіў у камітэце замежных спраў літоўскага Сойма план дзеянняў па спрашчэнні візавага рэжыму з суседнімі краінамі.

Паводле спадара Ушацкаса, спрошчаны візавы рэжым дапаможа Літве шчыльней супрацоўнічаць з суседзямі ў сферах бізнэсу, культуры і турызму, стане стымулам да ўмацавання непасрэдных сувязяў паміж насельніцтвам.

Міністр адзначыў, што найперш Літва мяркуе завяршыць перамовы з Беларуссю і Расіяй і падпісаць пагадненні аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый.
Гэта дапаможа грамадзянам, якія жывуць на адлегласці 30—50 км ад мяжы, уяжджаць у памежны раён суседняй краіны без візаў па спецыяльных дазволах. Гэтыя пагадненні дадуць магчымасьць жыхарам суседніх краінаў вальней наведваць Вільню, Друскенікі і іншыя памежныя гарады.

Таксама з дапамогай палітыкі Усходняга партнерства ЕС, якая цяпер распрацоўваецца, Літва мяркуе дамагацца падтрымкі краінаў ЕС у спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Літва мяркуе прапанаваць ЕС вызначыць для грамадзянаў Беларусі ўмовы для выдачы візаў, аналягічныя тым, якія дзейнічаюць у стасунках з Расеяй, Украінай і Малдовай, а таксама будуць уведзеныя ў стасунках з Грузіяй. Гэта азначае, што кошт візаў можа зьменшыцца з 60 да 35 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?