У армянскім Гюмры затрыманы вайсковец расійскай ваеннай базы. Ён падазраецца ў забойстве мясцовай жыхаркі, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Генпракуратуры Арменіі.

Іншых падрабязнасцей у ведамстве не распавялі.

Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што 3 снежня ў Гюмры ад збіцця памерла 57-гадовая жанчына, якая працавала дворнікам. Па факце яе забойства была заведзена крымінальная справа.

У Гюмры базуецца 102-я расійская вайсковая база.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0