У Пінску следчыя высвятляюць абставіны гібелі рабочага 10 снежня, паведамляе УСК па Брэсцкай вобласці.

Паводле следства, 20-гадовы мантажнік трубаправодаў аднаго з прадпрыемстваў Кобрынскага раёна знаходзіўся ў Пінску ў камандзіроўцы. У складзе брыгады ён выконваў працы па дэмантажы стальной трубы, якая з'яўлялася часткай сістэмы пажаратушэння.

Падчас рэзкі прыкладна ў 14 гадзін упала труба. Рабочы страціў раўнавагу, стукнуўшыся галавой аб жалезабетонную пліту перакрыцця. Затым на яго зверху ўпала секцыя трубы. Хлопец памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0