Малады пакупнік у адной магілёўскай краме спрабаваў скрасці некалькі пляшак піва, а таксама ўпакоўку шакаладак, паведамляе sb.by.
Нанесеную пры гэтым страту магазін ацаніў больш чым у 10 рублёў.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку раённага аддзела заспелі затрыманага маладога чалавека з пляшкай піва ў руцэ і шакаладкай — у іншай.
Як аказалася, 20-гадовы беспрацоўны пакупнік збіраўся з крадзеным непрыкметна прайсці міма аховы. Але калі тыя папрасілі яго спыніцца, хлопец занерваваўся і хацеў уцячы, пераскочыўшы праз парапет. Нават калі яго дагналі прадстаўнікі крамы, хлопец не здаўся: адкрыў пляшку, сербануў піва і закусіў.
Хлопцу пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі да чатырох гадоў.