Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй прыехала ў Берлін, каб абмеркаваць з Ангелай Меркель умовы пагаднення аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Але не змагла выйсці з машыны.
Брытанскія ўлады перанеслі найважнейшае галасаванне па пытанні выхаду краіны з Еўрасаюза. На галасаванні, прызначаным на аўторак, члены парламента павінны былі выказаць сваё стаўленне да дамовы, дасягнутай Тэрэзай Мэй і Бруселем на працягу шматмесячных перамоваў.
Тэрэза Мэй прызнала, што, калі б галасаванне адбылося, большасць членаў Палаты абшчын прагаласавала б супраць. Таму брытанскі прэм'ер-міністр вырашыла адправіцца ў тур па краінах Еўрасаюза і паспрабаваць дамовіцца з іх лідарамі аб тым, каб унесці ў дагавор неабходныя змены.