11.12.2018 / 22:24

Расія патрабуе ад Беларусі «далейшай інтэграцыі», без гэтага не абмяркоўвае кампенсацыю падатковага манеўру 50

Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру з віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам і паслом у Расіі Уладзімірам Сямашкам.

Дзмітрый Козак. Фота: kremlin.ru.

Расійскі бок не лічыць магчымым гэта абмяркоўваць

«да прыняцця прынцыповых рашэнняў пра рух у кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — паведамляе «Інтэрфакс».

Нагадаем, урад Расіі пачынае з 2019 года падатковы манеўр, праз які бюджэт Беларусі, паводле розных ацэнак, можа страціць $10—11 мільярдаў за 6 гадоў, калі бакі не дамовяцца пра кампенсацыю.

12
Ляксандра / Адказаць
11.12.2018 / 22:30
Послали?
9
Змiцер / Адказаць
11.12.2018 / 22:32
прынцыпова падумаць пра выхад з гэтага праекта, вось i знойдуцца на манеур грошыкi
15
Алесь2018 / Адказаць
11.12.2018 / 22:42
Вось будзе нумар, калі з таёжнага саюза Беларусь выйдзе яшчэ пры Лукашэнку. Пасля яго выйдзем 100%. Мэта Беларусі-ЕС і НАТО.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру