У аўторак прайшлі восем матчаў футбольнага турніру. Гэта быў апошні тур групавога раўнду.

uefa.com

uefa.com

Самы цікавы быў у Ліверпулі, дзе лідар чэмпіянату Англіі прымаў «Напалі» — лідара групы. «Ліверпуль» перамог 1:0, і адкінуў «Напалі» на 3-е месца, якое дае пуцёўку толькі ў Лігу Еўропы.

«Барселона» і «Тотэнхем» згулялі ўнічыю 1:1 і таксама выйшлі ў наступны раўнд. «Інтэр» адпраўляецца ў Лігу Еўропы.

Такім чынам у 1/8 Лігі чэмпіёнаў з аўторкавых груп выйшлі: Барусія, Атлетыка, Барселона, Тотэнхем, ПСЖ, Ліверпуль, Порту, Шальке.

У Лігу Еўропы адпраўляюцца: Бруге, Інтэр, Напалі, Галатасарай, Бенфіка, Валенсія.

Сёння пройдзе яшчэ восем матчаў, але сем камандаў, што прабіліся ў 1/8 фіналу, ужо вядомыя: гэта Баварыя, Аякс, Манчэстэр Сіці, Рэал, Рома, Манчэстэр Юнайтэд, Ювентус.

Адзіная пуцёўка будзе разыграна ў матчы «Шахцёр» — «Ліён», што пройдзе ў Кіеве. У Харкаве, дзе гуляе матчы ЛЧ фармальна данецкі некалькі год «Шахцёр», ваеннае становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0