Часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг самых высокааплатных пісьменнікаў. У яго ўвайшлі 11 аўтараў, якія з чэрвеня 2017 года па чэрвень 2018 года зарабілі агулам 283 мільёнаў даляраў на продажах кніг у ЗША.

Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Першае месца ў рэйтынгу заняў Джэймс Патэрсан, вядомы дзякуючы серыі дэтэктываў пра інспектара Алекса Кроса. Патэрсан зарабіў за год 86 мільёнаў даляраў. А сёлета ў суаўтарстве з Білам Клінтанам ён выпусціў кнігу «Прэзідэнт знік»

На другім месцы аўтар кніг пра Гары Потэра Джоан Роўлінг з прыбыткам 54 мільёны даляраў. Заробак пісьменніцы знізіўся на 41 мільён даляраў у параўнанні з мінулым годам, калі яна заняла першы радок рэйтынгу Forbes.

Трэцяе месца ў рэйтынгу заняў Стывен Кінг, які зарабіў 27 мільёнаў даляраў. На сёмае месца трапіў журналіст Майкл Вулф, які выпусціў кнігу «Агонь і лютасць» аб адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Продажы гэтай кнігі прынеслі Волфу 13 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0