Тры чалавекі былі забітыя і 12 параненыя ў выніку страляніны ў цэнтры Страсбурга, паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастаньер. Відавочцы кажуць, што чулі не менш за дзясятак стрэлаў. Сямёра пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

Нападнік (Шарыф Шэкат) уступіў у перастрэлку з паліцыяй і, магчыма, быў паранены, аднак здолеў выслізнуць. У яго пошуках удзельнічалі сотні супрацоўнікаў сіл бяспекі.

Інцыдэнт адбыўся побач з калядным кірмашом на плошчы Клебер ў цэнтры горада. МУС Францыі заклікаў жыхароў Страсбурга не выходзіць на вуліцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0