Заява ад 80-гадовай жыхаркі Заслаўя аб крадзяжы грошай з яе кватэры ў міліцыю паступіла 12 лістапада. Зніклі 45 рублёў, 5 даляраў і банкаўская карта, з якой зламыснікі знялі грошы. Агульная шкода склала 1155 рублёў, піша sb.by.

«Міліцыянтам жанчына распавяла, што днём у яе дзверы пазванілі двое мужчын, якія назваліся работнікамі «Мінгазу». Яна правяла гасцей на кухню, дзе адзін з іх адцягваў увагу пенсіянеркі, робячы выгляд, што правярае газавае абсталяванне. Другі ў гэты час скраў яе грошы і банкаўскую картку, з якой знялі наяўныя праз усяго пару хвілін пасля выкрадання», — распавядае падрабязнасці справы афіцыйны прадстаўнік Мінскага РУУС Алена Каралёва.

Аналагічныя выпадкі падману даверлівых грамадзян ужо адзначаліся не так даўно, ды і прыкметы злачынцаў, па апісанні пацярпелых, супадалі. Неўзабаве супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага раёна сумесна з супрацоўнікамі УУС Мінскай вобласці і ГУУС Мінска вылічылі асобы падазраваных. Гэта былі двое расіянаў з Разанскай вобласці, якія прыязджалі ў Беларусь для здзяйснення злачынстваў. Праваахоўнікі разумелі, што зламыснікі паспрабуюць зноў паўтарыць злачынную схему і падрыхтаваліся да сустрэчы.

Яна адбылася ўжо 8 снежня ў аграгарадку Калодзішчы, дзе крымінальны дуэт паспрабаваў падмануць 82-гадовую пенсіянерку. Зараз абодва госці з Расіі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0