12.12.2018 / 11:42

Тэлеканал «Расія-24» расказаў пра «самага сучаснага» расійскага робата, а гэта быў чалавек у касцюме 11

У расійскім Яраслаўлі праходзіць форум «ПраеКТОрыЯ», дзе збіраецца «будучая інтэлектуальная эліта краіны». Туды сабралася больш за 500 школьнікаў з усёй Расіі.

На тэлеканале «Расія-24» выйшаў сюжэт, дзе гаварылася наступнае: «Магчыма, нехта з юнакоў прысвеціць сябе робататэхніцы. Тым больш, што на форуме ў іх ёсць магчымасць паглядзець на самых сучасных робатаў. Танцаваць робата Барыса ўжо навучылі. Прычым дастаткова някепска», — гаварылася ў рэпартажы.

Расійскія блогеры былі здзіўленыя, бо пра распрацоўку робата Барыса ніколі раней не паведамлялася. Простыя пошукі ў гугле паказалі, што гэта звычайны раставы касцюм «робата Алёшы». То бок гэта быў звычайны маскот, унутры якога знаходзіўся чалавек.

Ролік ужо выдалілі з ютуба тэлеканала «Расія-24». Сказаць, што тэлевізійшчыкі не ведалі, што гэта чалавек, нельга, бо ў сацыяльных сетках яны змяшчалі фоткі, дзе ў «робата Барыса» выразна бачная шыя.

ЗП

1
Ваўкалак / Адказаць
12.12.2018 / 11:48
Пакуль на захадзе гуляюцца з штучным інтэлектам, расейцы зрабілі сапраўдны сінтэз чалавека і робата.
1
Адыкватник) / Адказаць
12.12.2018 / 11:48
У Беларуси и Расеи робаты не нужны!! Тут люди-робаты!)
0
Вазьму твой боль / Адказаць
12.12.2018 / 11:50
ха-ха! 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру