У міліцыю звярнулася жанчына з заявай, што пакінула ў салоне таксі кашалёк, паведамляе guvd.gov.by.
У кашальку былі 220 амерыканскіх і 20 канадскіх даляраў.
Міліцыя высветліла, што кашалёк прысабечыў кіроўца таксі, 23-гадовы хлопец. Прычым жанчына яму патэлефанавала, калі заўважыла прапажу, але той адказаў, што кашалька ў аўтамабілі няма.
Заведзена крымінальная справа, і хлопцу пагражае да трох гадоў зняволення.