12.12.2018 / 12:41

На вуліцах Мінска заўважаны электробус у новым дызайне ФОТА 4

На мінулым тыдні ў раёне Лошыцкага парку электробус «Белкамунмаш» у новым дызайне праходзіў абкатку, піша tut.by.

Фота: Дзяніс Ясюнас.

Дзяніс Ясюнас распавёў, што 7 снежня новы электробус «Белкамунмаш» праходзіў абкатку па маршруце 59эл каля Чэрвенскага рынку.

— Электробус ехаў з Лошыцы ў цэнтр Мінска па вуліцы Маякоўскага. Адзін электробус ужо ездзіў па маршруце 59эл. А гэта другі, ён быў на абкатцы, — напісаў Дзяніс.

«Белкамунмаш» паставіць для патрэб сталіцы 60 электробусаў у новым дызайне, з іх 17 — да канца 2018 года, астатнія — да мая 2019-га.

А так выглядае электробус узору 2017 года. Аляксей Суднік, TUT.BY

Адзін электробус у пераліку каштуе каля 475 тысяч даляраў. Выходзіць, што за 60 штук горад заплаціць каля 28,5 млн даляраў.

Першыя электробусы з'явіліся ў Мінску ў 2017 годзе.

15
фелікс / Адказаць
12.12.2018 / 13:12
Дзяшоўка. Нават дзешавей чым фантан з жырандолямі для Вярхоўнага суду.
2
tumash / Адказаць
12.12.2018 / 13:55
>>>Адзін электробус у пераліку каштуе каля 475 тысяч даляраў.

У тры разы даражэй за звычайны.
14
Mktx / Адказаць
12.12.2018 / 16:48
Очень низкий уровень комфорта в них. Хуже советских траликов.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру