Рух на вуліцы Савецкай перакрыты. Пасярод дарогі стаіць МАЗ, на якім ва ўсе бакі раскінула вялізныя лапы ялінка. Галоўную прыгажуню вязуць на плошчу. Але… Драты і гірлянды, якія развесілі над вуліцай, праехаць 15-метровай елцы не даюць.
«Вам свята, а ў нас кожны год аперацыя «Ялінка», — кажа вадзіцель пагрузчыка Аляксандр. — Нічога, зараз прыедзе кран, гірлянды здымуць, праедзем. Да плошчы тут 3 метры засталося». Галоўную елку Валожына вязуць з мясцовага лесу. Яе вышыня больш за 15 метраў, шырыня знізу ад лапкі да лапкі — 12 метраў.