Фота «Гомельскія ведамасці»
На цэнтральнай плошчы Гомеля паставілі ёлку з незвычайнай, піксельнай, ілюмінацыяй, піша progomel.by.
Елка ўпрыгожана 120 гірляндамі з 60 тысячамі ультраяркіх пікселяў, здольных ствараць розныя светлавыя эфекты. Верхавіну ялінкі ўпрыгожвае традыцыйная Віфлеемская зорка.
Акрамя ўнікальнай елкі на плошчы Леніна ўсталяваны розныя светлавыя кампазіцыі: карункавыя аркі і арэлі, алея са светлавых ялінак, фігуры знакаў Задыяку, а таксама парася і сабака. Плошча імгненна стала папулярным месцам для сэлфі.