Вінаватым у карупцыі літасці не будзе, заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння Гродзенскага аблвыканкама па пытаннях барацьбы з карупцыяй. Ён запатрабаваў давесці гэтую пазіцыю да ўсіх службовых асоб рэгіёна.

На думку генпракурора, прыгранічнае становішча вобласці вызначыла карупцыйныя рызыкі — выкрытыя факты перамяшчэння тавараў праз дзяржаўную мяжу па-за пунктамі пропуску, незаконнай міграцыі, атрымання і дачы хабараў службовым асобам памежнага і мытнага камітэтаў.

«Тыповым стаў пропуск праз мяжу за ўзнагароджанне тых, хто займаецца незаконным перамяшчэннем тавараў, асабліва тытунёвых вырабаў», - удакладніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?