12.12.2018 / 16:16

Пасол Польшчы паведаміў, з-за чаго буксуюць візавыя перамовы Мінска з ЕС 24

Перамовы па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам упіраюцца ў колькасць консулаў пры пасольствах. Пра гэта ў інтэрв'ю Tut.by распавёў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

— Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое абодва бакі лічаць важным інструментам, прывядзе да росту колькасці жадаючых атрымаць візы, нам спатрэбіцца больш консулаў, і мы думалі, што ў гэтым пытанні знойдзем разуменне з беларускага боку, але нечакана з'явіліся праблемы, — распавёў Артур Міхальскі.

Нагадаем, на днях кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў перамовах, якія вядуцца Беларуссю з Еўрапейскім саюзам з нагоды пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму пастаянна ўзнікаюць «нейкія новыя моманты».

<###dynamic-0###>

Чытайце таксама: Макей: Заключэнне візавага пагаднення паміж Беларуссю з ЕС зацягваецца з-за асобных краін

93
Жвір / Адказаць
12.12.2018 / 16:39
Паляк хлусіць. Ён кажа пра тое, чаго яшчэ не адбылося, і робіць гэта (неадбыўшаеся, неіснуючае) прычынай прабуксоўкі тых візавых перамоваў. Па-мойму сьпярша трэба дамовіцца аб спрашчэньні візавага рэжыму, увесьці яго ў дзеяньне, і толькі пасьля будзе магчыма казаць, ці патрэбны дадатковыя консульствы. 
17
Дед Мороз / Адказаць
12.12.2018 / 17:00
почему то я верю польскому послу, а не отговоркам Макея и прочих
41
Нейкі чалавек / Адказаць
12.12.2018 / 17:00
Палякі, як добрыя суседзі беларусаў, маглі б часцей выдаваць доўгатэрміновыя шматкратныя візы, а не муціць ваду прыдумкамі пра новых консулаў. Неяк я не надта веру гэтаму таварышу паслу.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру