12.12.2018 / 19:09

«Інтэрнэт замяніў Бога-суддзю» Абмяркоўвайце! 6

Журналіст Дзмітрый Гурневіч піша ў сваім фэйсбуку.

Прачытаў сёння ў «Выборчай» архіцікавае інтэрвію з іспанскім пісьменнікам, якога называюць адным з самых сур’ёзных кандыдатаў на Нобеля — Хавіерам Марыясам. Былы выкладчык Оксфарду, які пераклаў на іспанскую Апдэйка, Конрада, Набокава, Стывэнсана, і лічыцца адным з самых крутых інтэлектуалаў у Іспаніі. І там такая бязлітасная ацэнка нашых часоў, якая не адпускае мяне паўдня.

«Сучасны чалавек гаворыць без перапынку і без забыцця. Кожнае слова яму здаецца важным, і няма значэння, сказаў ён гэта ў кавярні, па тэлефоне, у інтэрнэце. Яму здаецца, што кожнае ягонае слова адразу ж робіцца абавязковым меркаваннем, з якім павінен лічыцца ўвесь свет. Мы дажылі да часоў, калі ўсе аргументуюць, дыскутуюць, адчуваюць сябе беспакарана ў сваім невуцтве. Ці здзіўляе кагосьці, калі сёння нехта кажа: «Сонца ўзыходзіць на ўсходзе», а другі чалавек без сораму адказвае: «Ну, што ж, гэта тваё меркаванне». Мне ўжо ня смешна.

Сёння людзі нарцыстычныя, як ніколі. Людзі сталі з усяго здзекавацца і насміхацца, яны думаюць, што ўсё могуць сказаць, кожнага абпляваць, інсінуаваць, абвінавачваць іншых без фактаў, грунтуючыся на домыслах, гіпотэзах, злосці. Яны гэта робяць, бо не нясуць ніякага пакарання. Агіда замяніла прыстойнасць.

Гады таму я размаўляў пра гэта з Умбэрта Эка, пра ролю, якую пачалі адыгрываць у нашым жыцці СМІ, найперш Інтэрнэт. Я сказаў яму, што на нашых вачах адбываецца сапраўдны пераварот. У заходняй цывілізацыі, якую мы таксама называем хрысціянскай, шмат стагоддзяў людзі былі перакананы, што за імі бесперапынна нехта сочыць, нехта ацэньвае іх жыццё.

— Бог? — пытаецца журналіст.

— Бог. Сведка і суддзя адначасова. Гэта з аднаго боку страшна, а з іншага камфортна. Існавала сістэма правоў, загадаў, запаведзяў, людзі мелі ўражанне, што тое, што і як яны робяць, мае значэнне. А сёння? Усё больш людзей ня верыць у Бога, адкідае рэлігію. Але гэта ня значыць, што ім не патрэбныя сведкі, што яны ня хочуць, каб за імі назіралі і ацэньвалі. Гэты недахоп запоўнілі медыі. Інтэрнэт замяніў Бога-суддзю. Менавіта таму людзі паказваюць нават найменш важныя факты са свайго жыцця ў сеціве, запаўняць Інтэрнэт здымкамі і споведзямі. Ім патрэбная ацэнка.

— А што вам на гэта сказаў Эка?

— Ён пагадзіўся.

Дзмітрый Гурневіч, facebook.com.

3
Ян Севярын Бакей / Адказаць
12.12.2018 / 19:29
адзін з вельмі цікавых мысьляроў сучаснасьці неяк сказаў "калі Бога няма - то ўсё дазволена." у сэньсе , рабі , што хочаш, таму што - ні судьдзі, ні пакараньня.... А потым -парадокс- сам і абвергнуў " Калі Бог ёсьць - усё дазволена, рабі, што хочаш..." у сэньсе - волас не ўпадзе з галавы , калі на тое не будзе волі Яго, так што ўсё зробленае- па Яго волі робіцца...Так што "усе тэорыі вартыя адна другой, а ёсьць сярод іх і такая, што кожнаму будзе дадзена па веры яго..."
Пы.сы. а вось пасаж з Сонцам, якое ўзыходзіць менавіта на усходзе. у якасьці неабвержнай аксыёмы ці леммы даволі няўдачны.. ці ёсьць прафесійныя астронамы, падскажыце - здаецца ж, кропка ўзыходу Сонца штодня вандруе па далягляду, да прыкладу , сёньня -заўтра яўна не на "ост", а добра -такі на "зюйд-ост" будзе, не? так што , выяўляецца, можна мець сваё , адрознае , меркаваньне нават і па такой, здавалася б, бясспрэчнай заяве...
Пы.пы.сы. у японцаў ёсьць тэрмін , здаецца, "такурон". гэта для спрэчкі, ў якой можа нарадзіцца ісьціна, таму што далёка не кожная спрэчка - такога разраду... Вось. напрыклад, я амаль ніколі не пагаджаюся з "васей чэсных", але яго меркаваньне мне цікава паслухаць, хоць  мы  і на розных баках барыкады..
2
Василиса / Адказаць
12.12.2018 / 20:05
И мне цикпвы меркаванни розных людзей, нават кали Яны и падаюцца не зусим адэкватными.Вынаходцтвы часцей за усе зыходзяць ад людзей , якия на думку большасци не зусим адэкватныя.Па мясцоваму - не зусим разумныя.Але гэта не пра тых , хто "кантралюе" Праграматара ."Кантралеры" - истоты зусим не высокага узроуню.
2
Serg / Адказаць
12.12.2018 / 20:08
Судья Дред выносил быстро всем приговоры!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру