Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» побач з Курапатамі 12 снежня былі затрыманыя сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і актывіст Сяргей Анянкоў. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Таццяна Севярынец.

Павел Севярынец зараз знаходзіцца ў ІЧУ на Скарыны, 20.

Таксама Севярынец напісала, што іншага актывіста, Дзмітрыя Казакевіча, забрала «хуткая» — яго збіла машына.