Члены парламента Вялікабрытаніі ад Кансерватыўнай партыі правялі галасаванне аб недаверы лідару партыі, прэм'ер-міністру Тэрэзе Мэй.

За вынясенне вотуму недаверу прагаласавалі 117 парламентарыяў, супраць - 200, паведамляе BBC. Каб захаваць свае пасады лідара партыі і прэм'ер-міністра, Мэй трэба было заручыцца падтрымкай не менш 158 дэпутатаў.

Перад галасаваннем прэм'ер-міністр паабяцала, што адыдзе ад кіраўніцтва Кансерватыўнай партыяй да наступных парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у 2022 году, піша The Times.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0