Дзіця памерла некалькі сотняў гадоў таму, хоць іншым чалавечым косткам у пячоры было больш за 4500 гадоў.

У роце дзіцяці знайшлі чэрап маленькай птушкі, берасцянкі. Іншы чэрап берасцянкі знайшлі побач з яго шчакой.

Археолаг Малгажата Кот з Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта прыступіла да аналізу артэфактаў.

Радыёвуглероднае датаванне паказала, што дзіця было пахаванае ў канцы XVIII ст. або ў пачатку XIХ-га і памерла ва ўзросце каля 10 гадоў. Папярэдняе даследаванне костак дазваляе выказаць здагадку, што дзіця пакутвала ад недаядання. Дагэтуль невядома, чаму яго пахавалі з чарапамі птушак.

«Гэтая практыка не вядомая сярод этнографаў, якіх мы апыталі. Застаецца загадкай, чаму дзіцяці пахавалі ў пячоры такім чынам, а не на могілках у суседнім сяле»

— сказала даследчыца Малгажата Кот.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0