13.12.2018 / 12:25

Навукоўцы навучыліся адрошчваць пашкоджаныя зубы 7

Пра гэта паведамляе Newsweek.

Фота Depositphotos/DmitryPoch

Навукоўцы вынайшлі пломбу, якая не толькі закрывае дзірку ў зубе, але і аднаўляе яго фактуру.

Напаўняльнік стымулюе ствалавыя клеткі, а тыя, у сваю чаргу стымулююць рост дэнціну — касцявога матэрыялу, з якога складаецца вялікая частка зуба.

Над распрацоўкай метаду працавалі даследчыкі з Нотынгемскага і Гарвардскага ўніверсітэта.

Навукоўцы кажуць, гэта значны крок наперад у сучасных метадах лячэння захворванняў зубоў.

«Наяўныя стаматалагічныя напаўняльнікі таксічныя для клетак, а таму несумяшчальныя з тканкамі пульпы ўнутры зуба»,

— тлумачыць Адам Тэліз, навуковы супрацоўнік Нотынгемскага ўніверсітэта.

«Гэты сінтэтычны біяматэрыял можна размяшчаць у непасрэдным кантакце з тканкамі пульпы»,

— дадае вучоны.

Такі метад лячэння атрымаў прыз ад Каралеўскага таварыства па хіміі. Суддзі назвалі яго «новай парадыгмай стаматалагічных працэдур».

Зараз навукоўцы шукаюць партнёраў-вытворцаў, якія маглі б рабіць такі напаўняльнік і зрабіць яго даступным.

8
Максим Дизайнер / Адказаць
13.12.2018 / 12:37
Я от мамы еще лет 5 назад слышал, про беларусских стоматологов, которые ездили в Австрию изучать это направление.
2
фелікс / Адказаць
13.12.2018 / 12:46
А тым часам на постсавецкай прасторы шукаюць новыя фармулёўкі для законаў аб "дармаедах". Так мовіць, свой накірунак у навуковых даследваннях.
8
хамса / Адказаць
13.12.2018 / 13:01
ой, Дизайнер, да ясно все давно уже про вашу очень таки еврейскую мамочку
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру