13.12.2018 / 12:05

На плошчы Незалежнасці міліцэйскае аўто рэзка спынілася, прапускаючы картэж. Ледзь не адбылася аварыя ВІДЭА 6

Пра гэта піша awb.by.

На YouTube карыстальнік пад нікам Dm By размясціў цікавае відэа. На ім аўтамабіль, які, мяркуючы па афарбоўцы, належыць Дэпартаменту аховы, рухаецца ў раёне плошчы Незалежнасці ў напрамку вуліцы Маскоўскай і досыць імкліва спыняецца ў сваёй паласе.

Мяркуючы па тым, што Peugeot 406, які рухаўся за ім, адразу рэзка перастроіўся ў суседнюю паласу, а мікрааўтобус праз некалькі секунд наогул затармазіў ўжо на сустрэчнай паласе, такі манеўр машыны МУС стаў нечаканасцю для аўтамабілістаў. Як відаць на кадрах, маячкі сіняга колеру на аўтамабілі не ўключалі.

Аказалася, што справа ад Дома ўрада ў суправаджэнні машыны спецпадраздзялення ДПС «Страла» выязджаў картэж.

8
Звыклы беларус / Адказаць
13.12.2018 / 12:32
Парушана куча правілаў ПДР ! І картэжам і міліцэйскай машынай парушылі П-Д-Ры ...
1
AlesGut / Адказаць
13.12.2018 / 12:52
У дадзеным выпадку рэзкае спыненьне не з'яўляецца парушэньнем - чытайце ПДР.
Другая справа, куды і каго вёз картэж, што так спяшаўся і ўключыў люстры - тут справа службовага расследваньня, якое калябаранты супраць сябе праводзіць вядома ня будуць.
2
Иван Сусанин / Адказаць
13.12.2018 / 14:24
А через Мясникова слабо? Ладно, если вдруг опаздывает делегация, всякое бывает, понос, самолёт, почему нельзя по человечески отановитл поток, подождать, пока налогоплательщики и гости страны проедут, а потом пускать кортеж!? Ответа нет, 25 лет ждем
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру