Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым, піша БелТА.

«Я абсалютна ўпэўнены, калі не будзе перашкодаў, нам расійскага рынку назаўжды хопіць. Бо Расіі ёсць што вырабляць, што карыстаецца попытам на сусветных рынках. Таму трэба замяшчаць гэтую прадукцыю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў апошні час часта можна чуць пра тое, што Расія закрывае пастаўкі той ці іншай беларускай прадукцыі. «Звычайная канкурэнцыя», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка зазначыў, што Беларусь парой папракаюць і ў дэмпінгу на расійскім рынку — пастаўках больш таннай прадукцыі. «Я часта кіраўнікам Расіі кажу: вы скажыце, стварыце кампанію нейкую буйную, і мы праз яе будзем пастаўляць на ўсю Расію. Мы вам пастаўляем за рубель, а вы прадавайце за 10, калі лічыце, што расіяне вельмі багатыя. Гэта значыць тут проста ідзе несумленная канкурэнцыя. Справа абсалютна не ў якасці», - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка разам з гэтым звярнуў увагу, што раз ідзе атака ў дачыненні да беларускай прадукцыі, пастаўлена задача дыверсіфікаваць рынкі. «Гэта аксіёма для любой дзяржавы. Нельга замыкацца нават на самую сяброўскую і брацкую дзяржаву — адзін рынак, не маючы іншых», - лічыць беларускі лідар.

У гэтым плане Беларусь імкнецца збалансаваць свой экспарт, каб пастаўляць прыкладна па траціны аб'ёмаў на расійскі рынак, у Еўрасаюз, іншыя краіны. «Калі Расія надалей будзе праводзіць такую ​​палітыку, мы, вядома, будзем выходзіць на іншыя рынкі», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0