Беларусь ацэньвае свае страты з-за падатковага манеўру ў Расіі ў 2019 годзе на 630 мільёнаў рублёў.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Саўміну Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, піша БелТА.

Сумарныя страты да 2024 года могуць скласці ад 8 да 12 мільярдаў даляраў.

Разам з тым беларускі бок разлічвае на ўрэгуляванне пытання пра кампенсацыі страт ад падатковага манеўру ў ходзе перамоваў.

«Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад цаны на нафту. Спадзяюся, што атрымаецца падчас перамоваў пазбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем рашэнне гэтай праблемы ў бліжэйшы час», — дадаў Максім Ермаловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0