Вадзімас пераехаў у Швецыю з Літвы ў 2006 годзе і з таго часу штогод працуе на традыцыйным банкеце з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі. 13-ы раз быў для яго крыху незвычайным, піша limon.ee са спасылкай на expressen.

Штогадовую ўрачыстую вячэру абслугоўвалі 40 кухараў і 190 афіцыянтаў. І канфуз аднаго з іх трапіў на камеру. Вадзімас разносіў ежу і выпусціў закуску з запечаным сельдэрэем прафесару малекулярнай і клетачнай біялогіі Дану Лархамару на пінжак.

Вадзімас вырашыў выправіць сітуацыю. З вытанчанай лёгкасцю і пацешнай мімікай, нібы ў містэра Біна, ён паспрабаваў выцерці спіну акадэміка. Паводле яго слоў, канфлікту паміж імі не паўстала. А рэстаран пазней аплаціў навукоўцу хімчыстку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0