flickr.com

flickr.com

Гэта сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапнаваў кіраўнік Карэліі Артур Парфёнчыкаў, піша БелТА.

Кіраўнік Карэліі адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Карэліяй і Беларуссю ахоплівае не толькі гандлёва-эканамічныя пытанні, але і вобласці культуры, гуманітарных сувязяў. Гэта абумоўлена тым, што ў Карэліі пражывае вельмі вялікая беларуская дыяспара, створана нацыянальна-культурная аўтаномія, ды і сам кіраўнік Карэліі мае беларускія карані.

«Вельмі важна, вядома, і мы абмяркоўвалі гэта сёння з прэзідэнтам Беларусі, каб з'явіўся прамы рэйс Мінск — Петразаводск. У нас жыхары вельмі жадаюць, каб такая сувязь з'явілася. Гэта будзе спрыяць актыўнасці і бізнесу, і развіццю турызму», - сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0