Святочны салют у навагоднюю ноч у Мінску можна ўбачыць на трох пляцоўках, піша БелТА.

Самы маштабны будзе ля Палаца спорту. Феерверк пачнецца а 1.30 і працягнецца 11 хвілін. Гледачоў чакае лазернае шоу ў арыгінальным музычным суправаджэнні.

Салют запусцяць таксама на дзвюх пляцоўках у Фрунзенскім раёне — каля Лядовага палаца спорту (у 1.30) і ў парку Уга Чавэса (а 2 гадзіне ночы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0