На сустрэчы з прэзідэнтам ЗША беларускі інтэрнэт прадстаўлялі Класкоўскі і Казуліна.

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у Белым доме адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і блогераў з Беларусі, Кітая, Кубы, Ірана і М'янмы.

Як паведамляе адзін з удзельнікаў, кітайскі праваабаронца і блогер Джао Цзянь, сустрэча працягвалася каля гадзіны. Джордж Буш, адкрываючы мерапрыемства, заявіў аб падтрымцы ўрадам ЗША свабоды і захавання правоў чалавека ва ўсім свеце, перадае Electroname.com.

Блогеры мелі магчымасць абмеркаваць з кіраўніком ЗША праблемы, з якімі сутыкаюцца новыя медыя ў сваіх краінах. Беларусь, паводле паведамлення амерыкана-кубінскага блога Babulu, прадстаўлялі журналіст Аляксандр Класкоўскі і дачка былога палітвязня Вольга Казуліна, якія таксама вядуць блогі.

Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Маўнг Маўнг Він aka Maung Yit (блогер з Бірмы, MoeMaKa), Джао Цзянь (кітайскі праваабаронца, які жыве ў ЗША, журналіст China Digital Times і аўтар блога Rock n Go), іранскі блогер Араш Сігархі, Мігель Актавіё з Венесуэлы, які браў удзел у сустрэчы праз відэаканферэнцыю, і кубінскі дысідэнт, што жыве ў Маямі, Валь Прыета, аўтар блога Babalu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?