13.12.2018 / 14:47

Прысуд па справе гібелі двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку: маці — 2 гады, сужыцелю — 25 гадоў 5

Мінскі абласны суд сёння прыгаварыў Максіма Чыжыка да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Кацярыну Комар — да двух гадоў у папраўчай установе адкрытага тыпу без штрафу, піша kurjer.info.

Максім Чыжык прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Яму прыйдзецца пакрыць судовыя выдаткі ў памеры 2100 рублёў. Кацярына Комар заплаціць за іх 420 рублёў.

Нагадаем, што ў ноч на 30 студзеня Кацярына выклікала дадому «хуткую». Медыкі знайшлі на целе двухгадовай дзяўчынкі сляды збіцця. Усяго налічылі больш за сто сінякоў. Прычынай смерці дзяўчынкі, па папярэдніх дадзеных, сталі ацёк мозгу, кровазліццё ў мозг, траўматычны шок. На момант затрымання маці дзяцей і яе 27-гадовы сужыцель былі цвярозыя.

«А Маруся здохла». Браты і сёстры забітай 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку распавялі, як з іх здзекаваліся маці і яе сужыцель

0
Танчык / Адказаць
13.12.2018 / 16:08
А маці зусім, атрымліваецца, не пры чым?? "Мама бачыла, што ен мяне б'е" ( у папрэднім артыкуле). Гэта было не аднойчы, але яна амаль нічога не рабіла, каб выратаваць сваіх дзяцей, бедную Марусю таксама яна біла. Уся адказнасць за сітуацыю на ей, бо яна маці, і яна вырашала, жыць з такім сужыцелем ці не, даваць сваіх дзяцей пад збіцце ці не. Як так можна?! Якое гэта правасуддзе?
1
инопланетный гость / Адказаць
13.12.2018 / 16:30
лоб зелёнкой. обеим.
9
хамса / Адказаць
13.12.2018 / 16:59
Танчык, вы хоць раз нараджалі?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру