Ісландыя можа падаць заяўку на ўваходжанне ў Еўрасаюз ужо ў пачатку 2009 года. Пра гэта паведаміў камісар па пашырэнні ЕС Олі Рэн 11 снежня, перадае Рэйтэр.
«Мы маральна рыхтуемся да заяўкі Ісландыі на членства», — сказаў еўракамісар.
Раней улады Ісландыі заяўлялі пра магчымасць ўваходжання ў ЕС і ўвядзення агульнай еўрапейскай валюты для пераадолення наступстваў сусветнага фінансавага крызісу.