13.12.2018 / 18:17

Беларусь адклала падпісанне візавага пагаднення з Расіяй 15

Пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй сёння не было падпісана, паведамляе БелТА.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што пагадненне будзе падпісана «пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі».

«Сёння мы не падпісвалі візавае пагадненне. Беларускі бок да пасяджэння Саўміна не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Думаю, што ў найбліжэйшы час мы іх скончым і пагадненне будзе гатова да падпісання», — сказаў Сяргей Румас.

31
Serg / Адказаць
13.12.2018 / 18:27
Никто ни кому не хотел уступать. Союзу скоро два десятка лет, а народ ни как и не чувствует. Все искусственно как то. Братство и дружба не натуральные.
20
Павел Ас / Адказаць
13.12.2018 / 18:34
Вось як? А я лічыў, што гэтае пагадненне нам спрыяе, бо павялічвае транзіт заіежнікаў. Можа хто падкажа ў чым справа?
4
Ляксандра / Адказаць
13.12.2018 / 18:34
Звычайна мы заўсёды першымі рабілі ўсё,што патрэбна.Прама скажу-здзіўляе.Ці Румас не ўсю праўду кажа?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру