13.12.2018 / 18:30

Супраць гамельчука распачалі крымінальную справу за незаконны выраб нажоў. Ён сцвярджае, што гэта хобі 9

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку агледзелі жыллё 54-гадовага жыхара Гомеля.

На балконе кватэры гамельчука знайшлі пяць нажоў. Акрамя ўжо гатовых вырабаў, аператыўнікі знайшлі загатоўку нажа і металічную пласціну, з якой той і вырабляў лёзы.

Мужчына не адмаўляў факт вырабу нажоў. Маўляў, хобі такое: нешта майстраваў для сябе, нешта на падарункі сваякам. Продажам не займаўся. Пра тое, што яго прадукцыя можа быць прызнана халоднай зброяй, чуў, але асаблівай увагі не надаваў.

У выніку экспертызы высветлілася, што два з пяці прадстаўленых нажоў з'яўляюцца халоднай зброяй.

Гомельскім гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі.

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
13.12.2018 / 19:21
Няўжо па закону забаронены выраб нажоў???
0
Той самы / Адказаць
13.12.2018 / 21:30
Са страху, хутка забароняць беларусам мець у гаспадарке сякеры, рыдлёўкі і косы. А нажы будуць выдаваць, для выкарыстаньня на кухні, з абавязковай справаздачай -  што, як і калі рабіў, з іх выкарыстаньнем. Нажы з кухні, на ноч, кожнай сям'і  трэба будзе здаваць участковаму...
0
Мікола / Адказаць
13.12.2018 / 21:32
маразм
нельга насіць ці ўжываць, а захоўваць можна
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру