13.12.2018 / 22:04

Расіянка Марыя Буціна прызнала ў амерыканскім судзе сваю віну 1

Затрыманая ў ЗША расіянка Марыя Буціна заявіла ў судзе ў Вашынгтоне, што прызнае сваю віну ва ўдзеле ў змове супраць ЗША, паведамляе CNN. Буціна таксама паведаміла, што дзейнічала пад кіраўніцтвам расійскага чыноўніка.

Па даных Bloomberg, Буціна прызналася, што дзейнічала ў ЗША як незарэгістраваны «агент Крамля», спрабавала трапіць у давер да лідараў Нацыянальнай стралковай асацыяцыі і выказала гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам.

«Буціна імкнулася ўсталяваць неафіцыйныя сувязі з амерыканцамі, якія маюць уладу і ўплыў на палітыку ЗША», — заявіў у судзе прадстаўнік абвінавачвання.

CNN адзначае, што цяпер Буціной пагражае не больш за пяць гадоў пазбаўлення волі, а пасля адбыцця пакарання яна, хутчэй за ўсё, будзе дэпартаваная.

Буціну, якая пражывала ў ЗША па студэнцкай візе, затрымалі ў сярэдзіне ліпеня 2018 года, абвінаваціўшы ў спробе «інфільтрацыі» ў амерыканскія арганізацыі «з мэтай прасоўвання інтарэсаў Расійскай Федэрацыі».

1
Дед Мороз / Адказаць
14.12.2018 / 02:46
это фиаско для скрэпных :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру