Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмену канцэрта расійскага гурта IC3PEAK.
«Цэнзуры ні ў якім разе быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне выконваць баланс чорнага і белага, — патлумачыў ён расійскім журналістам. —
Я катэгарычны праціўнік камусьці закрываць рот.
І не толькі таму што я такі дэмакрат. Я зыходжу з прагматычнага пункту гледжання: усё гэта бессэнсоўна. І яшчэ горш — гэта на шкоду».
На думку кіраўніка дзяржавы, агульны дэпрэсіўны інфармацыйны фон наносіць вялікую шкоду грамадству. Часцяком гэта вызначае рэчаіснасць і ўжо сапраўды ніяк не спрыяе якасным зменам у жыцці чалавека.
«Час змяніўся. Амаль палова насельніцтва сядзіць у інтэрнэце, і яны там усё бачаць», — патлумачыў Лукашэнка.