Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў сваю сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у найбліжэйшы час. Пра гэта ў пятніцу ён сказаў на сустрэчы з расійскімі СМІ, адзначыўшы, што яна планавалася даўно, піша ТАСС.

Паводле яго слоў, сабралася дастаткова тэм, якія заслугоўваюць увагі. «Новы віток гонкі ўзбраенняў, гандлёвыя войны, рост экстрэмізму, страта духоўнай арыентацыі», — сказаў Лукашэнка. Акрамя таго, адзначыў ён, «следам за падзеямі чуткі, здагадкі, фэйкі традыцыйна запаўняюць медыйную прастору, ускладняючы ўспрыманне рэчаіснасці». «Усе гэтыя фактары ўплываюць на ўнутранае жыццё Саюзнай дзяржавы, на тэмп нашага стратэгічнага супрацоўніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0